У баранавіцкай бабулі-апякункі забралі дзяцей пасля яе паходу ў пракуратуру

Дзеці, ілюстрацыйнае фота

Дзеці, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Баранавіцкая міжраённая пракуратура забрала дзяцей у бабулі-апякункі, заяўляе прэс-служба ведамства.

Паведамляецца, што жанчына прыйшла на асабісты прыём да баранавіцкага міжраённага пракурора Аляксандра Карлюка. Пытанне, з якім яна прыйшла, не ўдакладняецца.

Але гаворыцца, што пракурор на асабістым прыёме пабачыў у жанчыны прыкметы псіхічнага разладу. У той жа дзень па яго распараджэнні стварылі працоўную групу з прадстаўнікоў пракуратуры, органаў апекі і папячыцельства, медработнікаў. Яна аператыўна выбыла па месцы жыхарства дзяцей.

Жанчыну адправілі на медабследаванне, якое вызначыла, што яна не можа выконваць абавязкі апекуна.

Таму дзяцей неадкладна забралі з сям'і і памясцілі ў клініку. Рыхтуецца рашэнне ад адмене апекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі