У Барысаве ад выбуху петарды пацярпеў хлопчык, у Салігорску — дзяўчынка

У Барысаве ад выбуху петарды пацярпеў хлопчык, у Салігорску — дзяўчынка

У Барысаве ў навагоднюю ноч ад выбуху петарды пацярпеў хлопчык, у Салігорску — дзяўчынка. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, 12-гадовы хлопчык знаходзіўся ў двары дома ў прысутнасці бацькоў. Петарда ўзарвалася ў яго руцэ. Пасля аказання медыцынскай дапамогі (у хлопчыка рваныя раны пальцаў) пацярпелага адпусцілі дахаты.

9-гадовая дзяўчынка таксама выйшла на вуліцу з бацькамі. Пасля гадзіны ночы яна атрымала траўму ў выніку выбуху петарды. Хто яе кінуў, невядома. Дзяўчынку з ранамі твару завезлі ў бальніцу.

Міліцыя адзначае, што абодва здарэнні адбыліся па-за месцамі правядзення масавых мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі