У БДУ з'явіцца яшчэ адзін спадарожнік

Першы спадарожнік БДУ, запушчаны ў 2018 годзе / rfe.bsu.by​
Першы спадарожнік БДУ, запушчаны ў 2018 годзе / rfe.bsu.by​

У Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з'явіцца другі спадарожнік. Распараджэнне аб гэтым падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Запуск спадарожніка плануецца ў 2021 годзе. На арбіце будзе сфармаваная першая беларуская групоўка з двух навукова-адукацыйных спадарожнікаў для адпрацоўкі іх узаемадзеяння і каардынацыі.

Работы па распрацоўцы і вырабе другога спадарожніка БДУ выкананыя супрацоўнікамі, студэнтамі і аспірантамі ўніверсітэта. У параўнанні з папярэднім новы спадарожнік мае вялікі патэнцыял для правядзення касмафізічных эксперыментаў з выкарыстаннем айчынных матэрыялаў і паўправадніковых прылад.

Першы спадарожнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — BSUSat-1 — быў выведзены на арбіту ў кастрычніку 2018 года. Ён стаў першым універсітэцкім спадарожнікам у сістэме беларускай адукацыі і трэцім аб'ектам беларускага паходжання на калязямной арбіце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі