У БДУІР перайменавалі самы непапулярны факультэт
У БДУІР перайменавалі самы непапулярны факультэт. Дагэтуль быў "факультэт інфакамунікацый", які з 15 жніўня стаў "факультэтам інфармацыйнай бяспекі". Сёлета на бюджэце конкурс там быў толькі па адной спецыяльнасці з шасці. І ніводнай заявы ад абітурыента з сярэднім балам вышэй за 350.
"Профільны факультэт у БДУІР забяспечыць якасць падрыхтоўкі спецыялістаў, эфектыўнае ўзаемадзеянне з заказчыкамі кадраў, пры неабходнасці зможа дастаткова хутка павялічыць колькасць спецыялістаў, якія выпускаюцца для рэалізацыі асноўных палажэнняў, замацаваных у Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Законе Рэспублікі Беларусь "Аб абароне персанальных даных", — кажа дэкан факультэта Сяргей Дробат. Паводле яго слоў, змены закрануць змест адукацыйных праграм.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.