У Беларусь прыедуць эксперты ЕС, каб абмеркаваць спрашчэнне візавага рэжыму

У Беларусь прыедуць эксперты ЕС, каб абмеркаваць спрашчэнне візавага рэжыму

У Беларусь мусіць прыехаць дэлегацыя экспертаў Еўрасаюза, каб канчаткова абмеркаваць праект пагаднення па спрашчэнні візавых фармальнасцяў. Пасля яго падпісання шэнгенскія візы для грамадзян нашай краіны патаннеюць да 35 еўра замест цяперашніх 60.

У каментары tut.by начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун паведаміў, што "пагадненне знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці". Па словах міліцэйскага чыноўніка, эксперты, верагодна, прыедуць ужо ў наступным годзе. Дэталі прыезду еўрачыноўнікаў плануюць абмеркаваць падчас кансультацыяў 20 снежня. 

"Там пакуль ёсць няўзгодненыя фармулёўкі, прычым яны маюць у тым ліку палітычны характар, які абсалютна не з'яўляецца прадметам гэтага пагаднення. Праект пагаднення аб рэадмісіі цалкам узгоднены і знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці да далейшага падпісання", — распавёў прадстаўнік МУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі