У Беларусь з Літвы не прапусцілі Lamborghini Huracan за 200 тысяч еўра

Lamborghini Huracan да Беларусі не даехаў / vsat.lrv.lt
Lamborghini Huracan да Беларусі не даехаў / vsat.lrv.lt

У Беларусь не прапусцілі Lamborghini Huracan за 200 тысяч еўра, на якім ехаў пенсіянер з Літвы. Ён пераганяў машыну з Германіі, паведамляе vsat.lrv.lt.

У пункце пропуску "Шумскас" літоўскія памежнікі высветлілі, што аўтамабіль знаходзіцца ў базе скрадзеных транспартных сродкаў. Гаспадар паведаміў пра крадзеж 4 красавіка. Адбылося гэта якраз у Германіі.

У дачыненні 66-гадовага жыхара Вільні праводзіцца дасудовае расследаванне. За набыццё ці спробу збыту "маёмасці, атрыманай злачынным шляхам", яму пагражае штраф ці нават пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў. Пакуль жа кіроўцу пасля допыту адпусцілі. Lamborghini знаходзіцца на штрафстаянцы.

У Беларусь з Літвы не прапусцілі Lamborghini Huracan за 200 тысяч еўра
vsat.lrv.lt
У Беларусь з Літвы не прапусцілі Lamborghini Huracan за 200 тысяч еўра

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі