У Беларусь з Украіны ўжо прыехала 30 тысяч бежанцаў

У Беларусь з зоны канфлікту ва Украіне, па дадзеных на 28 кастрычніка, прыбылі 30 тысяч чалавек. Пра гэта паведаміў сёння начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун, перадае БЕЛТА.

Прадстаўнік МУС удакладніў, што 150 чалавек з гэтай колькасці ўжо атрымалі дадатковую абарону. Прыкладна па 780 чалавекам разглядаюцца заявы па набыцці такога статусу. Таксама частка атрымала права на пастаяннае або часовае пражыванне ў Беларусі для ажыццяўлення працоўнай дзейнасці. 444 чалавекі звярнуліся з хадайніцтвамі аб набыцці беларускага грамадзянства.

Паведамляецца таксама, што сумесна з расійскімі калегамі з Федэральнай міграцыйнай службы праводзіцца абмен інфармацыяй па гэтай тэме. Бакі паведамляюць адзiн аднаму аб мерах, якія прымаюцца па ўрэгуляванні сітуацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі