У Беларусі 3 траўня адзначаецца Радаўніца
Сёння ў Беларусі адзначаецца Радаўніца — дзень памінання памерлых.
Радаўніца (або Радуніца) узнікла яшчэ ў дахрысціянскія часы. Пазней яе прывязалі да царкоўнага календара — яна прыпадае на дзявяты дзень пасля Вялікадня. У Беларусі Радаўніцу адзначаюць праваслаўныя і уніяты.
Напярэдадні гэтага дня прынята упарадкоўваць магілы родных. На Радаўніцу на месцы пахавання прыносяць кветкі, запальваюць свечкі ў памяць продкаў, памінаюць іх.
Радаўніца ў нашай краіне — непрацоўны дзень з пачатку 1990-х.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.