У Беларусі абмежавалі доступ да сайта marketing.by

Marketing.by — найстарэйшы беларускі анлайн-часопіс пра рэкламу і маркетынг / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Marketing.by — найстарэйшы беларускі анлайн-часопіс пра рэкламу і маркетынг / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі абмежавалі доступ да сайта marketing.by. Рэсурс парушыў заканадаўства аб СМІ, кажуць у Міністэрстве інфармацыі. Там паведамляюць, што на marketing.by "размяшчалася інфармацыя, забароненая да распаўсюджвання". Таму было "прынятае рашэнне аб абмежаванні доступу да гэтага рэсурсу".

Marketing.by — найстарэйшы беларускі анлайн-часопіс пра рэкламу, маркетынг, дызайн, крэатыў, PR і digital.

Пасля выбараў прэзідэнта 2020 года і пратэстаў большасць незалежных медыя аказаліся заблакаваныя, частку з іх беларускія ўлады называюць "экстрэмісцкімі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі