У Беларусі адзначаюць Дзяды
Курапаты / Новы час
2 лістапада ў Беларусі адзначаюць Дзяды. У гэты дзень традыцыйна ўшаноўваюць памерлых продкаў і сваякоў, наведваюць магілы, збіраюцца за сямейным сталом.
У пачатку 1990-х гэты дзень быў у Беларусі выходным. Падчас яго ў Мінску звычайна ладзілася шэсце ў Курапаты — урочышча, дзе пахаваныя ахвяры палітычных рэпрэсій. Ужо пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі афіцыйны выходны быў адменены.
"У гэтым годзе Дзяды — не толькі памяць пра тых, хто загінуў, але і нагадванне: дзве найвялікшыя ў свеце каштоўнасці — чалавечае жыццё і чалавечая свабода — не могуць існаваць адно без іншага, — кажа ў сваім звароце Святлана Ціханоўская. — Мы бачым, як проста рэжым можа скрасці тое адзінае, што ў нас ёсць — права быць жывым".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.