У Беларусі аграсядзібам дазволяць праводзіць вяселлі і банкеты

У Беларусі аграсядзібам дазволяць праводзіць вяселлі і банкеты

У Беларусі аграсядзібам дазволяць праводзіць вяселлі, банкеты, юбілеі. Прадстаўленне ім права аказваць дадатковыя паслугі падтрымаў Аляксандр Лукашэнка. У аўторак ён сустракаўся з міністрам эканомікі Уладзімірам Зіноўскім. Гаворка ішла пра развіццё прадпрымальніцтва ў нашай краіне, пра зняццё перад ім адміністрацыйных бар’ераў.

“Я бываў у такіх аграсядзібах і бачыў, як адпачываюць там людзі, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — І гэта зусім нармальныя заробкі. Але забаранялі праводзіць банкеты, вяселлі і г. д. Цяпер прапануецца прыбраць гэтыя забароны”.

Па словах кіраўніка дзяржавы, “калі людзям там зручна правесці дзень нараджэння ці вяселле, няхай праводзяць”. Падчас сустрэчы ён адзначыў важнасць развіцця ў Беларусі аграэкатурызму, паколькі гэта дае даходы для жыхароў вёсак і малых гарадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі