У Беларусі дагэтуль не стварылі камісію па распрацоўцы змен у Канстытуцыю

У Беларусі дагэтуль не стварылі камісію па распрацоўцы змен у Канстытуцыю

У Беларусі дагэтуль не стварылі камісію па распрацоўцы змен у Канстытуцыю. Пра гэта распавёў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч. Паводле яго слоў, хутка камісію ўсё ж створаць, паведамляе sb.by.

Аляксандр Лукашэнка шмат гаварыў пра канстытуцыйную рэформу ў апошнія гады. Пасля прэзідэнцкіх выбараў і масавых пратэстаў лета 2020-га ён абяцаў прадставіць праект новай Канстытуцыі. Пазней быў названы тэрмін — да канца 2021-га, а рэферэндум правесці ў пачатку 2022 года. У лютым 2021 года Лукашэнка анансаваў стварэнне канстытуцыйнай камісіі. Але, як бачым, ствараецца яна без асаблівай спешкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі