У Беларусі ліквідуюць аддзяленне Міжнароднага саюза лялечных тэатраў

Лялька, ілюстрацыйнае фота

Лялька, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

23 красавіка ў Брэсцкім аблсудзе адбудзецца разгляд справы аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання "Беларускі цэнтр міжнароднага саюза дзеячаў тэатра лялек (УНІМА)", перадае Радыё "Свабода". Заяву аб ліквідацыі арганізацыі падало Міністэрства юстыцыі.

"Беларускі цэнтр міжнароднага саюза дзеячаў тэатра лялек (УНІМА)" заснаваны ў 1996 годзе, а ў Адзіным дзяржаўнай рэестры юрыдычных асоб ён быў зарэгістраваны ў 1997-м. Ад моманту заснавання арганізацыяй кіраваў тэатральны дзеяч, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Міхаіл Шавель. Ён памёр 13 верасня 2021 года ў веку 72 гадоў. Штаб-кватэра арганізацыі размяшчаецца ў Брэсцкім тэатры лялек.

Міжнародны саюз лялечных тэатраў (UNIMA) заснаваны ў Празе ў 1929 годзе як асацыяцыя дзеячаў лялечных тэатраў. Гэта некамэрцыйная арганізацыя, афіляваная структура ЮНЕСКА. Нацыянальныя цэнтры UNIMA існуюць у 101 краіне.

За апошні час беларускія лялечныя тэатры перажылі шэраг складаных здарэнняў. Летась быў звольнены галоўны рэжысёр Беларускага тэатра лялек Аляксей Ляляўскі, яго пасаду нядаўна заняў Яўген Карняг. На пачатку красавіка 2024-га стала вядома пра звальненне мастацкага кіраўніка віцебскага тэатра "Лялька" Віктара Клімчука. У Мінскім абласным тэатры лялек "Батлейка" — фінансавыя праблемы, праз якія, па чутках, звольнілі частку персаналу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі