Галоўным рэжысёрам Беларускага тэатра лялек стаў прыяцель Наталлі Эйсмант

Яўген Карняг

Яўген Карняг / puppet-minsk.by

Галоўным рэжысёрам Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек стаў Яўген Карняг.

Гэтая пасада заставалася вакантнай паўгода. Рэжым Лукашэнкі не працягнуў кантракт з папярэднім галоўным рэжысёрам — легендарным Аляксеем Ляляўскім: ён узначальваў тэатральную трупу да ліпеня 2023 года ўключна.

Карняг — адзін з самых таленавітых і вядомых сучасных тэатральных рэжысёраў Беларусі. Ягоны "КарнягТЭАТР" набыў вядомасць дзякуючы эксперыментам з чалавечым целам, акторскай пластыкай.

Таксама вядома, што Карняга звязваюць прыяцельскія адносіны з Наталляй Эйсмант — прэс-сакратаркай Лукашэнкі. Яны не толькі аднакласнікі: Эйсмант пад імем Наталлі Кірсанавай грала ў эксперыментальных пастаноўках Карняга "Cafe Поглощение" і "Не танцы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі