Затрыманых актораў РТБД выпусцілі з Акрэсціна

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі / rtbd.by
На волю выйшлі затрыманыя раней акторы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД), піша Reform.news са спасылкай на крыніцу ў тэатральных колах.
Як расказвала Еўрарадыё, пра затрыманне трох актораў з асноўнага складу РТБД стала вядома 19 кастрычніка.
Іх асудзілі на 13 сутак паводле абвінавачання ў дробным хуліганстве (арт.19.1 КаАП). Праз адсутнасць актораў тэатр быў вымушаны здымаць з паказу некаторыя пастаноўкі.
Паводле інфармацыі Reform.news, артыстаў выпусцілі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна 30 кастрычніка.
РТБД, як і большасць беларускіх тэатраў, моцна пацярпеў у выніку рэпрэсій апошніх гадоў. За чатыры гады адтуль сышлі ці былі звольненыя з палітычных прычынаў каля дзясятка актораў. Напрыканцы 2021-га звольнілі мастацкага кіраўніка тэатра Аляксандра Гарцуева, а сёлета ў ліпені — дырэктарку Святлану Карукіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.