У мінскім тэатры адмянілі прэм'еру спектакля на тэму Халакосту
Моладзевы тэатр
27 студзеня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, у мінскім Моладзевым тэатры мусіла адбыцца прэм'ера спектакля "Тут была Клара", прысвечанага нацысцкім злачынствам супраць яўрэяў. Але паказ адмянілі, піша "Зеркало".
Спектакль "Тут была Клара" ставіла рэжысёр Таццяна Аксёнкіна паводле п'есы Ксеніі Шталянковай "Memoria Nominis Clara".
Перад прэм'ерай на сайце з'явілася паведамленне, што спектакль пераносіцца ў сувязі з хваробай актора. Аднак 27 студзеня ў сацсетках тэатра з'явілася паведамленне, што праца над спектаклем працягваецца, што супярэчыць паведамленню пра хваробу актора як асноўную прычыну адмены. Калі пастаноўка гатовая і ёй перашкодзіла толькі хвароба, працаваць далей і ўносіць карэкціроўкі няма неабходнасці.
Да таго ж, старонка пра спектакль увогуле знікла з сайта тэатра. Захаваную копію можна знайсці ў архіве. На ён пазначана, што наступны паказ быў запланаваны на 25 лютага. Цяпер на гэты дзень у афішы стаіць іншы спектакль — "Каханне ўтраіх".
Чытачы распавялі рэдакцыі "Зеркала", што спектакль "Тут была Клара" не спадабаўся чыноўнікам. У пастаноўцы трэба зрабіць праўкі, толькі пасля гэтага спектакль, магчыма, зноў з'явіцца ў афішы.
Гэта не першы такі выпадак у беларускіх тэатрах. У лістападзе 2022 года ў Мінскім музычным тэатры давялося правіць аперэту "Герцагіня з Чыкага": там чыноўнікам не спадабаўся пазітыўны паказ Амерыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.