У Беларусі масава пазбаўляюць акрэдытацыі журналістаў замежных СМІ

Замежных журналістаў у Беларусі масава пазбаўляюць акрэдытацыі.
Замежных журналістаў у Беларусі масава пазбаўляюць акрэдытацыі.

Замежных журналістаў у Беларусі масава пазбаўляюць акрэдытацыі. Рашэннем міжведамаснай камісіі па супрацьдзеянні экстрэмізму іх акрэдытацыі ў МЗС анулююцца.

На дадзены момант вядома, што пазбаўленыя акрэдытацыі журналісткі BBC Таццяна Мельнічук і Таццяна Януцевіч.

Журналісты беларускай службы Радыё Свабода: Алесь Дашчынскі, Алег Груздзіловіч, Уладь Грыдзін і Аляксандра Дынько.

Карэспандэнт тэлеканала Current Time — Раман Васюковіч.

Карэспандэнт Reuters — Васіль Фядосенка.

Карэспандэнт AFP — Сяргей Гапон.

Карэспандэнт RFi — Генадзь Шарыпкін

Раней паведамлялася, што траіх журналістаў нямецкай асацыяцыі ARD Іллю Кузняцова, Сяргея Сяргева і Міхаіла Фаміна пазбавілі акрэдытацыі і двух з іх, грамадзян Расіі, высылаюць з краіны.

Рашэнне міжведамаснай камісіі па супрацьдзеянні экстрэмізму не апублікавана. Журналістаў абтэлефаноўваюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі