У Беларусі набывае моц закон “Аб судовых выканаўцах”
У Беларусі набывае моц закон "Аб судовых выканаўцах" — ён пачынае дзейнічаць акурат сёння, 13 траўня. Праз некалькі дзён, 16 траўня пачне дзейнічаць яшчэ адзін закон — "Аб выканаўчая вытворчасці".
Як паведамляе БЕЛТА, гэтыя дакументы вызначаюць канцэптуальныя асновы вядзення выканаўчай вытворчасці па ўсіх катэгорыях выканаўчых дакументаў. Мяркуецца, што новае заканадаўства паспрыяе аднастайнасці правапрымяняльнай практыкі ў краіне. Напрыклад, вызначаецца заяўны прынцып распачынання выканаўчай вытворчасці. Ён абумоўлены надзяленнем спагнанніка (грамадзяніна, індывідуальнага прадпрымальніка, юрыдычнай асобы) правам самастойна прымаць рашэнне аб выстаўленні выканаўчага дакумента да выканання і часу такога выстаўлення ў межах тэрміну іскавай даўнасці.
У законах прапісаныя дзеянні спагнанніка да пачатку выканаўчага вядзення. Замацаванне гэтых падыходаў, на думку Мінюста, дазволіць, з аднаго боку, знізіць нагрузку на судовых выканаўцаў і, з другога боку, скараціць тэрміны спагнання запазычанасці. Законамі вызначаюцца не толькі правы, але і абавязкі бакоў выканаўчай вытворчасці. Цяпер стане магчымым ускласці выдаткі па выкананні на спагнанніка. Акрамя таго, пашыраецца кампетэнцыя судовага выканаўцы. Ён, у прыватнасці, будзе надзелены правам замены боку выканаўчай вытворчасці, забароны на адкрыццё даўжнікамі банкаўскіх рахункаў, вынясення пастановы аб затрыманні і прымусовай адбуксіроўку (эвакуацыі) транспартнага сродку, які падлягае арышту.
Акрамя гэтага пашыраецца пералік асоб, якія могуць падпасці пад прывод, а таксама асоб, права якіх на выезд з Беларусі можа быць часова абмежаванае. Удасканальваюцца падыходы да ацэнкі і рэалізацыі арыштаванай маёмасці, што дазволіць у цэлым паскорыць працэс выканання і зрабіць яго больш празрыстым і адпаведным сучасным стандартам.