У Беларусі небяспечна: праваабаронцы просяць гуманітарны калідор для ўцекачоў

Мігранты ў гандлёва-лагістычным цэнтры на мяжы з Польшчай / Reuters
Мігранты ў гандлёва-лагістычным цэнтры на мяжы з Польшчай / Reuters

Беларусь небяспечная для ўцекачоў. Таму трэба арганізаваць для іх гуманітарны калідор, заяўляе праваабарончая арганізацыя Human Constanta. Гэта дапаможа бяспечна рэалізаваць іх права на зварот па міжнародную абарону.

Праваабаронцы не ацэньваюць, наколькі Еўропа гатовая да гэтага, але падкрэсліваюць, што да тысячы транзітных уцекачоў застаюцца ў лагістычным цэнтры ў Брузгах. Арганізацыя прапануе рэкамендацыі, якія могуць выкарыстоўвацца для вырашэння міграцыйнага крызісу. Яшчэ праваабаронцы расказваюць, чаму і мігрантам, і замежнікам у цэлым небяспечна ў Беларусі.

 

Людзей вяртаюць дадому падманам

В Беларуси опасно: правозащитники просят гуманитарный коридор для беженцев
Рэгістрацыя на першы эвакуацыйны рэйс у Мінску / Еўрарадыё

Адна з рэкамендацый — не лічыць Беларусь бяспечнай краінай для мігрантаў. Рэч не толькі ў смерцях на мяжы і гуманітарным крызісе ўнутры краіны.

— Механізм атрымання міжнароднай абароны ў Беларусі не заўсёды гарантуе выкананне правоў чалавека. У асобных выпадках адсутнічае рэальная магчымасць выкарыстання права на прыстанішча ў сувязі з неатрыманнем інфармацыі пра такую працэдуру пры затрыманні, адсутнасцю магчымасці выкарыстання паслуг перакладчыка, юрыста або адваката, — паведамляе Human Constanta.

В Беларуси опасно: правозащитники просят гуманитарный коридор для беженцев
Адзін з іракскіх уцекачоў просіць Еўрарадыё расказаць, што дома яго чакае небяспека / Еўрарадыё

Па звестках МУС, з 2009 да 2020 года па статус уцекача, дадатковую абарону і прыстанішча звярнулася 6595 чалавек. З іх статус уцекача атрымалі 155 чалавек і дадатковую абарону — 4308 чалавек.

— Працэдура разгляду хадайніцтва аб абароне складаная і непразрыстая з адхіленнем ад прэзумпцыі даверу тым, хто падае заявы. Фіксуюцца выпадкі адмоваў у статусе ўцекача і высылка асоб у краіны з ваеннымі канфліктамі, смяротным пакараннем, пагрозай катаванняў і пераследу (Іран, Афганістан, Расія, Турцыя).

Таксама беларускія ўлады ў цэлым не цырымоняцца з замежнымі грамадзянамі, хоць некаторыя з іх дзесяцігоддзямі жылі ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі