У Беларусі няма дамоўленасцяў з буйнымі расійскімі пастаўшчыкамі нафты

У Беларусі няма дамоўленасцяў з буйнымі расійскімі пастаўшчыкамі нафты

У Беларусі няма дамоўленасцяў з буйнымі расійскімі пастаўшчыкамі нафты. Пра гэта распавёў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў. "Мы ні для каго не закрываем магчымасці па працы з Рэспублікай Беларусь, цытуе словы Рыбакова БЕЛТА. — Мы працягваем шчыльна кантактаваць і весці перамовы з вялікімі кампаніямі. Але пакуль няма тых дамоўленасцяў, на якія мы разлічваем".

Старшыня канцэрна "Белнафтахім" нагадаў, што актыўна ідзе праца "па іншых напрамках", у тым ліку і "па самым шырокім расійскім вектары". У Мінску спадзяюцца на супрацоўніцтва з невялікімі расійскімі кампаніямі. Пра гэта ішла гаворка на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, якая прайшла ў аўторак. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што з Расіі Беларусь магла б атрымліваць 40-50% нафты, астатні аб'ём — праз парты краін Балтыі і Украіны. Лукашэнка агучыў праект арганізацыі паставак нафты з Літвы і Латвіі па "трубе", якую трэба дабудаваць за "паўтара-два гады".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі