У Беларусі пачынае працаваць місія МВФ

У Беларусі пачынае працаваць місія МВФ

У Беларусі пачынае працаваць місія Міжнароднага валютнага фонду. Эксперты МВФ на чале з Пітэрам Долманам правядуць штогадовыя кансультацыі. Місія будзе працаваць да 10 лістапада, інфармуе БЕЛТА.

Папярэдні раз Місія МВФ прыязджала ў нашу краіну ў чэрвені. Эксперты фонду абмеркавалі з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання эканамічную сітуацыю ў Беларусі. Як вядома, у апошнія гады беларускія ўлады спрабавалі атрымаць крэдыт МВФ, але няўдала. Міжнародны валютны фонд хацеў бы бачыць структурныя змены ў эканоміцы нашай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі