У Беларусі пачынае працу місія МВФ

У Беларусі пачынае працу місія МВФ

5 чэрвеня ў Беларусі пачынае працу місія Міжнароднага валютнага фонду. Яе ачольвае Пітэр Долман. Місія будзе працаваць у нашай краіне да 12 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА.

Улады Беларусі ўжо працяглы час спадзяюцца на атрыманне крэдыту ў памеры 3,5 млрд долараў. Перамовы з МВФ працягваюцца, але выніку пакуль няма. Эксперты фонду заяўлялі пра неабходнасць правядзення структурных рэформаў беларускай эканомікі. Найперш абмяркоўваюцца пытанні ЖКГ, кампенсацыі насельніцтвам жыллёва-камунальных паслугаў, павышэнне эфектыўнасці кіравання дзяржпрадпрыемствамі. Цяпер гаворка пойдзе пра актуальную сітуацыю ў беларускай эканоміцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі