У Беларусі пачынаецца вакцынацыя ад каранавіруса
Вакцына / Яндекс
29 снежня ў Беларусь прыбыла першая партыя расійскай вакцыны ад каранавіруса "Спутник V". Паводле інфармацыі міністэрства аховы здароўя, сёння ж і пачнецца масавая вакцынацыя беларусаў.
— Першымі будуць вакцынаваныя медыцынскія работнікі, педагогі і тыя спецыялісты, якім у сілу асаблівасцяў прафесіі даводзіцца шмат кантактаваць з людзьмі. Вакцынацыя будзе праводзіцца ў добраахвотным парадку — заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Паводле яго слоў, у Беларусі ўжо створана сістэма захоўвання вакцыны і закуплена медыцынскае абсталяванне для яе транспарціроўкі.
Нагадаем, Беларусь стала першай замежнай дзяржавай, якая афіцыйна зарэгістравала "Спутник V", і першай краінай, дзе пачынаецца масавая вакцынацыя гэтым прэпаратам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.