У Беларусі патрабуюць забараніць паўаголеных людзей у рэкламе... бялізны

У Беларусі патрабуюць забараніць паўаголеных людзей у рэкламе... бялізны

Больш за 1300 чалавек падпісаліся пад калектыўнымі зваротамі, у якіх патрабуюць забараніць выкарыстанне ў рэкламе паўаголеных мужчын і жанчын, піша marketing.by. Прыкладам называецца рэклама вядомых брэндаў: сеткі супермаркетаў спартыўнага харчавання Fizcult, вытворцы парфумерыі Dilis і брэнду жаночай бялізны Verally.

Калектыўныя звароты былі накіраваныя ў Нацыянальны сход, Савет міністраў, Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам. Адтуль іх пераслалі ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю а, бо менавіта гэтае ведамства ажыццяўляе адзіную дзяржаўную палітыку ў галіне рэкламы і кантроль за рэкламай.

Падпісанты патрабуюць прызнаць неналежнай вонкавую рэкламу і рэкламу ў метро і гандлёвых цэнтрах з вобразамі паўаголеных мужчын і жанчын (пераважна ў рэкламе жаночайга бялізны, калготак і салярыяў). Таксама яны хочуць, каб у законе "Аб рэкламе" была ўведзеная забарона на выкарыстанне ў рэкламе паўаголеных мужчын і жанчын.

Аўтары зваротаў лічаць, што такая рэклама дыскрэдытуе Беларусь у вачах грамадзян дзяржаў з устойлівымі маральна-этычнымі нормамі; ганьбіць аб'екты, якія з'яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі; прапагандуе сэксуальную распушчанасць; негатыўна ўплывае на фармаванне каштоўнасцяў у дзяцей; фармуе вобраз жанчыны выключна, як сэксуальнага аб'екта і г.д.

Ліст разгледзелі на пасяджэнні рабочай групы Міжведамаснага савета па рэкламе. На думку ўдзельнікаў групы, у большасці сюжэтаў няма парушэння Закона "Аб рэкламе". Хаця на асобных рэкламных макетах ўсё ж такі "маюцца прыкметы парушэння".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі