У Беларусі плануюць правесці перапіс буслоў
Бусел
У Беларусі плануюць правесці перапіс буслоў. Навукоўцам патрэбная дапамога беларусаў, каб зрабіць гэта.
Апошні такі "перапіс" адбыўся ў 2014-м. Тады ў Беларусі гнездаваліся 22,5 тысячы пар белага бусла, гэта каля 8% ад сусветнай папуляцыі.
Навукоўцам з НАН патрэбная дапамога ў падліку птушак. Калі хто мае жаданне — на сайце НПЦ па біярэсурсах можна спампаваць і запоўніць адмысловую анкету, каб далучыцца да каманды "перапісчыкаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.