У Беларусі працуюць над стварэннем комплексу для збіцця дронаў

Беларускі вайсковец на занятках на палігоне

Беларускі вайсковец на занятках на палігоне / t.me/modmilby/

У Беларусі працуюць над стварэннем комплексу для збіцця дронаў, якія ляцяць на нізкай вышыні. Робяць гэта "на новых прынцыпах паражэння". Пра гэта, як пра адну з галоўных задач на 2024 год, распавёў старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмитрый Пантус. Паводле яго слоў, іншы важны напрамак дзейнасці — ракетабудаванне.

"Прынята рашэнне па асваенні новых вытворчасцяў, — цытуе словы Пантуса БЕЛТА. — Мы атрымалі цэлы шэраг задач, якія будуць рэалізоўвацца ў самы бліжэйшы час. І мы да гэтай працы ўжо прыступілі".

Барацьба з баявымі беспілотнікамі актуальная і для Расіі, і для Украіны. Налёты адбываюцца штодня. Для ліквідацыі дронаў выкарыстоўваюцца самыя розныя сродкі, але праблема дагэтуль не вырашана.

На відэа — праца ўкраінскай мабільнай агнявой групы, якая палюе на расійскія дроны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі