У Беларусі прымуць кардынальныя меры па развіцці IT-індустрыі
У Беларусі сёлета прымуць кардынальныя меры па развіцці IT-індустрыі. Пра гэта ў аўторак падчас адкрыцця Беларуска-вьетнамскага бізнес-форума заявіў Аляксандр Лукашэнка.
“У бліжэйшай будучыні, літаральна гэтым летам, нашай дзяржавай будуць прынятыя кардынальныя меры па развіцці IT-індустрыі”, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.
Лукашэнка ў сваім выступе падкрэсліў, што наша краіна “з’яўляецца адным з еўрапейскіх лідараў у галіне высокіх тэхналогій і вядомым распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння”.