У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" сацсеткі дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны

Украінскія дэпутаты і беларускія добраахвотнікі. Аляксей Ганчарэнка трэці злева / t.me/belwarriors
Украінскія дэпутаты і беларускія добраахвотнікі. Аляксей Ганчарэнка трэці злева / t.me/belwarriors

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" сацсеткі дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Аляксея Ганчарэнкі. Адпаведнае рашэнне 23 студзеня 2023-га прыняў суд Ленінскага раёна Магілёва. Тым жа рашэннем "экстрэмісцкім" прызналі YouTube-канал украінскага тэлеканала "Прямий".

Ганчарэнка — кіраўнік Міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання “Дэмакратычная Беларусь”, дэлегат ад Украіны ў ПАСЕ. Ён сустракаецца з байцамі палка Каліноўскага, рэгулярна жорстка выказваецца пра Аляксандра Лукашэнку і яго рэжым. Летась у Беларусі на яго распачалі крымінальную справу. 

У 2022-м Аляксей Ганчарэнка быў у эфіры Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі