У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 20 чалавек
У нашай краіне ўжо 1465 палітвязняў / novychas.online
У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 20 чалавек. Гэта — Вольга Барушка, Наталля Пятровіч, Андрэй Сцепанюк, Аляксей Ушакоў, Аляксей Аляксейчык, Кірыл Плакушчаў, Максім Камкоў, Павел Трафімчук, Пётр Старацітараў, Андрэй Аляшкевіч, Станіслаў Ільін, Аляксей Мігно, Дзмітрый Гарбуноў, Яўген Мірась, Леанід Уласюк, Дзмітрый Лазар, Мікалай Клімовіч, Сяргей Зайкоўскі, Юрый Бубноў і Кацярына Калыбенка. Яны асуджаны ці змешчаны пад варту за "абразу" ці "паклёп" на Аляксандра Лукашэнку, "абразу" прадстаўніка ўлады, суддзі, ці за заклікі да санкцый, ці "псаванне маёмасці пратэснымі надпісамі", ці за зняты чырвона-зялёны сцяг, каментары ў інтэрнэце пра міліцыянераў.
Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
У нашай краіне ўжо 1465 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.