Рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі: апазіцыі — падтрымка, сілавікам — санкцыі

Сілавікі ў Беларусі / Reuters
Сілавікі ў Беларусі / Reuters

15 сакавіка Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі ў сувязі з рэпрэсіямі супраць народа, паведамляе DW.

Дэпутаты заклікалі Еўрасаюз уключыць у санкцыйныя спісы суддзяў, пракурораў і сілавікоў, датычных да пераследу прадстаўнікоў беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Пры гэтым яны звярнуліся да краін-чальцоў ЕС з з аклікам аказваць усю магчымую падтрымку актывістам і праваабаронцам, якія пераследуе рэжым Лукашэнкі: без прамаруджванняў выдаваць ім візы, калі тэрмінова неабходна пакінуць Беларусь, і прадастаўляць неабходную абарону.

Еўрадэпутаты лічаць неабходным правесці ўсебаковае расследаванне злачынстваў, учыненых "рэжымам Лукашэнкі супраць народа Беларусі". Яны прапанавалі дзяржавам-чальцам выкарыстоўваць прынцып універсальнай юрысдыкцыі і "рыхтаваць судовыя справы супраць беларускіх службовых асоб, уключаючы Аляксандра Лукашэнку, якія нясуць адказнасць або датычных да сістэматычнага гвалту, рэпрэсій і злачынстваў супраць чалавечнасці".

Акрамя таго ў рэзалюцыі асуджаюцца усялякія дзеянні, "у тым ліку і візіты высокапастаўленых асоб у Мінск, якія могуць паставіць пад сумнеў адназначнае непрызнанне Еўрасаюзам рэжыму Лукашэнкі". (Як вядома, нядаўна ў Беларусь прылятаў міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта.)

За рэзалюцыю прагаласавалі 557 дэпутатаў, супраць — 25, устрымаліся — 40.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, дакумент папярэдне быў узгоднены большасцю палітычных груп Еўрапарламента.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі