У Беларусі расіянін атрымаў 14 гадоў калоніі за 14 кг наркотыкаў

У Беларусі расіянін атрымаў 14 гадоў калоніі за 14 кг наркотыкаў

У Беларусі 32-гадовы расіянін атрымаў 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за спробу правозу праз мяжу 13 кг гашышу (пасля затрымання гаворка ішла пра 14 кг і нават 15 кг наркотыкаў). Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, прысуд суда Гродзенскага раёна ўжо набыў законную сілу. У замежніка канфіскавалі яго аўтамабіль Lexus, а таксама 7 тысяч еўра і 95 тысяч расійскіх рублёў, якія ён меў пры сабе.

Здарэнне адбылося ў ноч з 27 на 28 траўня ў пункце пропуску "Брузгі". Наркотыкі былі схаваныя ў аўтамабілі расіяніна, на якім ён ехаў з Польшчы. Памежнікам падаліся дзіўнымі паводзіны кіроўцы, таму легкавік вырашылі дасканала агледзець.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі