У Беларусі шукаюць няўлоўнага дзікага хамяка
У Беларусі шукаюць няўлоўнага дзікага хамяка. Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" не выключае, што гэты від знік. Яна просіць паведамляць аб месцах пражывання дзікіх хамякоў у нашай краіне.
Пра стан папуляцыі хамяка ў Беларусі ўжо каля дзесяцігоддзя нічога невядома. Раней гэта быў звычайны від, але ў савецкія часы хамяка масава знішчалі як "шкодніка" палёў. Гэта прывяло да таго, што ў 2005-м від уключылі ў нацыянальную Чырвоную кнігу. У канцы ХХ стагоддзя хамякоў было шмат у Брэсцкім, Камянецкім, Пружанскім, Кобрынскім, Баранавіцкім, Бярозаўскім, Гомельскім і Добрушскім раёнах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.