У Беларусі стартавала кампанія назірання "Права выбару-2015" (фота)

У Беларусі стартавала кампанія назірання "Права выбару-2015". Пра гэта было заяўлена 1 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Кампанія аб'ядноўвае восем палітычных і грамадскіх структур — Партыю БНФ, аргкамітэт па стварэнні партыі "БХД", Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамаду), Рух "За Свабоду", грамадзянскую кампанію "Гавары праўду", Беларускую партыю "Зялёныя", аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу ды прафсаюз РЭП.

Заяўляецца, што галоўнай мэтай кампаніі з'яўляецца "абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі". Актывісты збіраюцца фіксаваць парушэнні і аператыўна на іх рэагаваць. Як вядома, у Беларусі на прэзідэнцкіх выбарах будуць працаваць і іншыя кампаніі назірання. Арганізатары "Права выбару-2015" сцвярджаюць, што іх адметнасцю будзе "скіраванасць на актыўнае назіранне".

Каардынатарамі "Права выбару-2015" сталі Дзяніс Садоўскі з БХД і Алесь Сілкоў з руху "За Свабоду".

Правабаронцы распачалі ў Беларусі маніторынг прэзідэнцкіх выбараў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі