У Беларусі ствараюць базу звестак пра супергрызуноў
У Беларусі ствараюць базу звестак пра супергрызуноў. Грамадскія актывісты прапануюць усім жадаючым папаўняць інтэрактыўную анлайн-карту пра месцы назірання дзікіх хамякоў, рабых суслікаў і палятух. Гэтыя грызуны ўключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу. Як паведамляе сайт ptushki.org, летась месцы пражывання хамякоў у Беларусі выявіць не ўдалося. І сёлета будзе чарговая спроба.
Далучыцца да папаўнення базы звестак можна тут. Трэба пакінуць свае кантакты, каб спецыяліст мог звязацца і ўдакладніць дэталі назірання.
ptushki.org
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.