У Беларусі стварылі вытворчасць стралковай зброі і боепрыпасаў
У Беларусі стварылі вытворчасць стралковай зброі і боепрыпасаў. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась. У сераду ён наведаў міжнародную выставу ўзбраення і вайсковай тэхнікі MILEX. На ёй і былі прадстаўлены ўзоры стралковай зброі. Зась распавёў журналістам пра створаную новую прамысловую галіну. Паводле яго слоў, "паралельна ідзе фармаванне нарматыўнай прававой базы", інфармуе БЕЛТА.
Як вядома, Аляксандр Лукашэнка раней ставіў задачу выхаду на вытворчасць канчатковых узораў узбраенняў. І не толькі стралковай зброі, але і ракетных комплексаў.
Станіслаў Зась (справа) / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё