У Беларусі ўспамінаюць ахвяр Другой сусветнай вайны
Мітынг у Брэсцкай крэпасці / БЕЛТА
У Беларусі 22 чэрвеня ўспамінаюць дзень пачатку вайны Германіі супраць СССР. Па ўсёй краіне праходзяць мерапрыемствы. На досвітку мітынг і рэканструкцыя бітваў адбыліся на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, якая 82 гады таму адна з першай прыняла ўдар. Сюды, як паведамляе БЕЛТА, прыехалі больш за 30 афіцыйных дэлегацый, а тым ліку прадстаўнікі Следчага камітэта Расіі на чале з Аляксандрам Бастрыкіным. Аляксандр Лукашэнка ў гэтым мерапрыемстве не ўдзельнічаў, накіраваў прывітанне.
Год таму Лукашэнка пераназваў гэтую дату з "Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны" у "Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа". Адзначым, што памяць пра вайну ў розных краінах захоўваецца па-рознаму. Чаму так адбываецца, абмяркоўвалі ў мінулым годзе ў рамках міжнароднай канферэнцыі "Ад пакта Молатава-Рыбентропа да ўварвання ў Савецкі Саюз".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.