У Беларусі адкрылі помнік бульбе. Яшчэ адзін

Помнік бульбе ў Бабруйскім раёне

Помнік бульбе ў Бабруйскім раёне / tribunapracy.by

Пад Бабруйскам у аграгарадку Вялікія Бортнікі адкрылі помнік бульбе. Бронзавы кошык з бульбай размясцілі побач з гароднінасховішча СВК "Гігант", распавядае раённая газета "Трыбуна працы".

Адкрыццё прымеркавалі да Дня работніка сельскай гаспадаркі, які адзначаўся напярэдадні. На мерапрыемства запрасілі работнікаў СВК і жыхароў аграгарадка. З прамовай выступіў кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі. З помніка ва ўрачыстай абстаноўцы знялі покрыва, а пасля ўсіх гасцей пачаставалі дранікамі.

Бабруйскі помнік бульбе — не першы ў Беларусі. Два гады таму, у верасні 2021 года падобны манумент усталявалі ў аграгарадку Дзешчанка Уздзенскага раёна. Ён таксама ўяўляе сабой кошык бульбы, якая стаіць на велізарным камені.

В Беларуси установили памятник картошке. Еще один
Удзельнікаў мерапрыемства частавалі дранікамі / tribunapracy.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі