У Беларусі ўведзеныя новыя правілы ўвозу тавараў для асабістага карыстання

У Беларусі ўведзеныя новыя правілы ўвозу тавараў для асабістага карыстання

У Беларусі ўведзеныя новыя правілы ўвозу тавараў для асабістага карыстання. З 14 красавіка пачаў дзейнічаць указ кіраўніка дзяржавы № 40 ад 11 лютага 2016 года.

Калі фізічная асоба будзе ўвозіць адзінку тавару, якая перавышае мытны кошт у 300 еўра ці 20 кг, яе давядзецца дэклараваць. Але толькі ў тым выпадку, калі асоба перасякае мяжу часцей, чым раз на тры месяцы.

Пры разліку лімітаў увозу тавараў для асабістага карыстання ў Беларусь праз аўтамабільныя і чыгуначныя пункты пропуску будуць улічаныя і тавары, набытыя ў duty free. Выключэнні прадугледжваюцца толькі для супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў.

Новыя мытныя правілы: Што, калі і як можна везці з-за мяжы з 14 красавіка

Сёння пачнуць кругласутачна працаваць кол-цэнтры па новых правілах увозу тавараў для асабістага карыстання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі