У Беларусі ўзніклі праблемы з доступам да Livejournal

Праблемы ўзніклі нечакана (ілюстрацыйнае фота)

Праблемы ўзніклі нечакана (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У карыстальнікаў з Беларусі ўзніклі праблемы з доступам да Livejournal, і яны скардзяцца пра гэта ў сацсетках, піша devby.io. Пры гэтым з VPN ён даступны.

Мінінфарм не паведамляў аб абмежаванні доступу да гэтага сэрвісу. Таму пакуль невядома, што адбываецца з Livejournal.

Папярэдні раз праблемы з доступам да Livejournal назіраліся амаль паўтара дзясятка гадоў таму — падчас прэзідэнцкай кампаніі 2010 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі