У Беларусі выставілі абвінавачванне паліттэхнолагу Віталю Шкляраву

У Беларусі выставілі абвінавачванне паліттэхнолагу Віталю Шкляраву

У Беларусі выставілі абвінавачванне паліттэхнолагу Віталю Шкляраву. Артыкул — "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (арт. 342 КК). Пра гэта паведамляе tvrain.ru са спасылкай на адваката Шклярава Антона Гашынскага. Паводле яго слоў, Віталь Шкляраў сваю віну адмаўляе і не ведае, а "ці былі гэтыя падзеі ўвогуле" (у якіх яго абвінавачваюць). Абарона збіраецца абскардзіць абвінавачванне.

Пра затрыманне Шклярава было аб'яўлена 29 ліпеня. Сцвярджалася, што ён меў сувязь з некаторымі паплечнікамі Сяргея Ціханоўскага. У эфіры тэлеканала АНТ было заяўлена, што палітэхнолаг "укараняў у перадвыбарчыя штабы кандыдатаў сваіх агентаў... мабілізаваў вакол Ціханоўскага пратэстны электарат". Палітэхнолаг гэта адмаўляе, як і сам Ціханоўскі, які знаходзіцца за кратамі з 29 траўня.

Віталю Шкляраву 44 гады. Ён працаваў у якасці паліттэхнолага на выбарах у ЗША, Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі