У Беларусі яшчэ 10 чалавек прызналі палітвязнямі
Колькасць палітвязняў працягвае расці
У Беларусі яшчэ 10 чалавек прызналі палітвязнямі. Гэта — Аляксандр Пархоменка, Ігар Тарасаў, Іван Амрэйчык, Васіль Ніпарка, Аляксей Самайлюк, Анатоль Закурка, Ігар Сарокін, Сяргей Дземідзюк, Станіслаў Чмыхаў і Андрэй Вялікаселец. Ім выстаўленыя абвінавачванні, іх узялі пад варту ці ўжо вынеслі прысуды па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак" — за ўдзел у пратэстах. Вялікасельца таксама абвінавачваюць у "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці".
Праваабаронцы лічаць справы згаданых палітвязняў палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Колькасць палітычных зняволеных у РБ амаль дасягнула 1400 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.