У Беларусі з 1 студзеня вырасце базавая велічыня

У Беларусі з 1 студзеня вырасце базавая велічыня

Памер базавай велічыні ў Беларусі вырасце з 1 студзеня. Ён павялічыцца на 1,5 рубля і складзе 24,5 рубля. Адпаведныя нормы ўводзяцца пастановай Саўміна ад 22 снежня 2017 г. №997, піша tut.by.

Апошні раз базавая велічыня павышалася 1 студзеня 2017 года — тады яна вырасла з 21 да 23 рублёў.

Пры павелічэнні базавай вырастуць некаторыя выплаты (напрыклад, дапамогі і стыпендыі), а таксама штрафы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі