У Беларусі з 1 траўня дзейнічаюць новыя правілы выдачы крэдытаў

У Беларусі з 1 траўня дзейнічаюць новыя правілы выдачы крэдытаў

З 1 траўня ў Беларусі пры выдачы крэдытаў пачынае дзейнічаць норма, якая закранае разлік паказчыкаў забяспечанасці крэдыту і пазыковай нагрузкі, перадае БЕЛТА.

Адпаведная інструкцыя Нацбанка абагульняе ужо ўжытыя на практыцы нормы, але і змяшчае новаўвядзенні.

Пры выдачы крэдыту на фінансаванне нерухомасці і на спажывецкія патрэбы банк пры ацэнцы крэдытаздольнасці заяўніка — фізічнай асобы мусіць улічваць некалькі паказчыкаў. Гэта паказчык забяспечанасці крэдыту (ПЗК), які характарызуе суадносіны сумы крэдыту з коштам аб'екта нерухомасці, які прымаецца ў заклад у якасці забеспячэння або іншага забеспячэння ў адпаведнасці з дамовай (павінен разлічвацца пры выдачы крэдытаў на фінансаванне нерухомасці). 

Другая норма — паказчык пазыковай нагрузкі (ППН), які характарызуе суадносіны памеру штомесячнага плацяжу па крэдытах з сярэднемесячным прыбыткам крэдытаатрымальніка (павінен разлічвацца пры выдачы крэдытаў на спажывецкія патрэбы). 

Інструкцыя Нацбанка вызначае, што ППН не павінен перавышаць 40%, а ПЗК — 90%. Пры перавышэнні гэтага значэння запазычанасць па такіх крэдытах мусіць складаць не больш за 10% ад агульнай сумы.

Пры гэтым інструкцыя не змяшчае нормаў, якія абмяжоўваюць выдачу крэдытаў заяўніку (крэдытаатрымальніку), які мае пратэрмінаваную запазычанасць па раней выдадзеных крэдытах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі