У Беларусі за "распальванне нянавісці" да арміі РФ затрымалі айцішніка з Расіі

Расіянін супраць вайны, якую Расія вядзе супраць Украіны / Ілюстрацыйнае фота dzen.ru
Расіянін супраць вайны, якую Расія вядзе супраць Украіны / Ілюстрацыйнае фота dzen.ru

У Беларусі за "распальванне нянавісці" да расійскіх вайскоўцаў затрымалі айцішніка з Расіі. Расійскі грамадзянін жыў у нашай краіне з 2020 года. На відэа сілавікоў ён кажа, што пісаў пасты "з распальваннем нянавісці да расійскіх вайскоўцаў".

Затрыманы нібыта накіраваў у амбасаду ЗША прашэнне аб палітычным прытулку "на падставе дакументаў, якія не з'яўляюцца сапраўднымі".

Як бачым, рэпрэсіі ў Беларусі закранаюць і расіян. Яшчэ больш затрымліваюць украінцаў — за пратэсты і "экстрэмісцкія" падпіскі, "распальванне варажнечы"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі