У Беларусі забаранілі наркасайт
Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да рэсурсу, які займаўся незаконным абарачэннем наркотыкаў, інфармуе БЕЛТА.
У ведамстве адзначылі, што рашэнне было прынятае 15 кастрычніка.
У Мінінфарме павеамляюць, што гэтае рашэнне прынятае ў рамках выканання дэкрэта ад 28 снежня 2014 года №6 "Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абарачэнню наркотыкаў" і закона Беларусі "Аб сродках масавай інфармацыі".