У Беларусі забаранілі прадаваць ТБ-прыстаўкі Voka

Прыстаўка Voka

Прыстаўка Voka / t.me/gosstandartby

Персанальны мінікамп'ютар Redbox Mini 616 у камплекце з адаптарам сілкавання забаранілі прадаваць у Беларусі. Пра гэта паведамляе Дзяржстандарт у сваим тг-канале.

Гэта ТБ-прыстаўка з лагатыпам сэрвісу Voka. Як заяўляюць у Дзяржстандарце, камп'ютар не адпавядае патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза. У прыватнасці, нарматывам па электрамагнітнай сумяшчальнасці тэхнічных сродкаў.

"Квазіпікавыя і сярэднія значэнні напружання індустрыяльных радыёперашкодаў, якія ствараюцца на сеткавых зацісках, перавышаюць дапушчальныя нормы", — канстатуюць эксперты Дзяржстандарту.

Мінікамп'ютар Red box Mini 616 вырабляецца ў Кітаі і працуе на аперацыйнай сістэме Android. Кампанія А1 выкарыстоўвае іх для падлучэння тэлевізійнага сэрвісу Voka. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі