У Беларусі забаранілі выстаўляць алкаголь у прыкасавай зоне крамаў
Крама / reform.by
У Беларусі забаранілі выстаўляць алкагольныя напоі ў прыкасавай зоне. Адпаведную пастанову 30 снежня прыняў Саўмін, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. Афіцыйна дакумент яшчэ не апублікаваны.
Пад гэта абмежаванне не трапляюць спецыялізаваныя і фірмовыя крамы па продажы алкаголю, крамы бязмытнага гандлю, крамы і павільёны з гандлёвай плошчай менш за 400 квадратных метраў, крамы ў сельскай мясцовасці, а таксама аўталаўкі і аб'екты грамадскага харчавання.
Пастанова набудзе моц з 22 студзеня.
Таксама паведамляецца, што Саўмін абнавіў пералік тавараў, забароненых для продажу на рынках. Аднак якія менавіта змены ўнесеныя ў пералік, не ўдакладняецца. Публікацыю пастановы можна чакаць бліжэйшымі днямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.