У Беларусі жыве больш за 7 тысяч доларавых міліянераў

Цікавы аналіз / Pixabay

Цікавы аналіз / Pixabay

Швейцарскі банк UBS заяўляе, што ў сярэднім дабрабыт дарослага беларуса ў мінулым годзе вырас да $34,835. Пры гэтым багацце 56% жыхароў краіны ацэньваецца ў $10-100 тысяч.

Аказваецца, што 0,1% беларусаў, то бок больш за 7 тысяч чалавек, — доларавыя мільянеры. Пры гэтым афіцыйная статыстка гаворыць, што ў краіне жыве 10 тысяч мільянераў.

Калі ўсіх нашых мільянераў пасяліць у адным горадзе, яны склалі б насельніцтва такіх райцэнтраў, як Карма, Чавусы ці Узда.

Як ацэньваеце гэтыя дадзеныя? Абмяркуем у тэлеграме!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі