У Беларусі знайшлі ўнікальную паясную накладку вікінгаў
Археалагічныя раскопкі і каштоўная знаходка
У Беларусі знайшлі ўнікальную паясную накладку вікінгаў. Як піша sb.by, археалагічныя раскопкі праводзіліся ў Шумілінскім раёне. Экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН на чале з кандыдатам гістарычных навук Маратам Клімавым працавала ў аграгарадку Кардон. Паводле яго слоў, побач з адным з выяўленых былых будынкаў і знайшлі ўнікальную паясную накладку, якая належыць да скандынаўскіх старажытнасцяў і выкананая ў "звярыным стылі". Яе будуць даследаваць.
Беларускія археолагі падкрэсліваюць, што дакладна такіх самых накладак яшчэ не знаходзілі. Па стылі выканання яна блізкая да той, якую знайшлі ў 2022-м падчас раскопак у Верхнім замку ў Полацку.
Гарадзішча Кардон — адно з найбуйнейшых паселішчаў вікінгаў на тэрыторыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.