У Беларусі зноў павялічылася колькасць новых выпадкаў COVID-19

У Беларусі зноў павялічылася колькасць новых выпадкаў COVID-19

У Беларусі зноў павялічылася колькасць новых выпадкаў COVID-19. Гэта вынікае са статыстыкі, якую змясціла ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. У аўторак аб'явілі пра +1911, напярэдадні было +1853, у нядзелю — +1961. Агулам зарэгістравана 164 059 выпадкаў заражэння.

Памерлі 9 чалавек (у папярэднія суткі было +10, яшчэ раней — +9), агулам налічваецца 1282 ахвяры каранавіруса.

1649 чалавек паправіліся і выпісаныя з лякарняў, за ўвесь перыяд іх ужо больш за 141 тысячу. 21334 чалавекі хварэюць у цяперашні час.

Зроблена 3 млн 634 тысячы 324 тэсты на каранавірус (+8 704 за суткі, у папярэдні дзень было +16,1 тысячы, яшчэ раней — +30,8 тысячы).

У Беларусі зноў павялічылася колькасць новых выпадкаў COVID-19

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі